Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бен Алі судзяць завочна


Зін Бен Алі кіраваў Тунісам 23 гады.

Зін Бен Алі кіраваў Тунісам 23 гады.


Сёньня ў Тунісе пачаўся завочны працэс над былым аўтарытарным прэзыдэнтам Зін Бен Алі. Ён, а таксама яго жонка Лейла Трабелсі, абвінавачваюцца ў карупцыі, незаконным прысваеньні дзяржаўных сродкаў, захоўваньні і ўжываньні наркотыкаў, а таксама кантрабандзе валюты і ювелірных вырабаў. Паралельна ў сьледчых знаходзяцца 182 справы адносна забойстваў, зьдзейсьненых у часе масавых маніфэстацый супраць рэжыму .

Бен Алі цяпер знаходзіцца ў Савудаўскай Арабіі. Сёньня яго адвакат распаўсюдзіў заяву, у якой гаворыцца, што Бен Алі быў вымушаны пакінуць краіну, а не проста адмовіўся ад пасады. Адвакат сьцьвярджае, што Бен Алі пакінуў краіну на параду свайго шэфа бясьпекі, які папярэдзіў яго пра нібыта плянаваную змову і замах. У заяве таксама гаворыцца, што Бен Алі не даваў загадаў сілам бясьпекі страляць у дэманстрантаў.
XS
SM
MD
LG