Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вялікабрытанія заклікае ЭЗ ўвесьці новыя санкцыі супраць Беларусі


Урад Вялікабрытаніі будзе ціснуць на Эўразьвяз, каб ён увёў набор новых жорсткіх санкцый, уключаючы поўнае эмбарга на гандаль узбраеньнямі, супраць Беларусі ў адказ на парушэньне правоў чалавека, піша The Independent.

На сустрэчы ў Савеце па міжнародных справах ЭЗ у Люксэмбургу брытанскі міністар замежных спраў Уільям Хейг таксама зьбіраецца заклікаць міністраў да забароны на выдачу віз і замарожваньня актываў блізкіх паплечнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

Меры таксама павінны закрануць інтарэсы вялікага бізнэсу, зьвязанага з беларускім рэжымам, у прыватнасьці, Уладзімера Пефціева, вядомага як "банкір Лукашэнкі". Пефціеў кіруе кампаніяй па вытворчасьці ўзбраеньняў і нацыянальным тэлекамунікацыйным правайдэрам. У яго таксама ёсьць акцыі ў аўстрыйскім банку і ў прадпрыемстве мабільнай сувязі, якія могуць закрануць новыя санкцыі.
XS
SM
MD
LG