Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусі не патрэбны бязьвізавы рэжым з Эўропай


Сяргей Мартынаў
Сяргей Мартынаў
Тэма бязьвізавага рэжыму з Эўразьвязам перад Беларусьсю не стаіць, заявіў у панядзелак міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.

"У парадак дня нашых адносін з Эўразьвязам мэта бязьвізавага перамяшчэньня ў двухбаковым парадку пакуль ня ўключана. Мы зараз канцэнтруемся на тэме малога прымежнага руху", -- сказаў ён на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве.

Паводле яго слоў, па праблематыцы малога прымежнага руху дасягнуты прагрэс. "У Беларусі падпісаныя пагадненьні з усімі суседзямі -- краінамі-удзельніцамі Эўразьвязу. Гэта Латвія, Літва і Польшча. Гэтыя пагадненьні ратыфікаваныя беларускім парлямэнтам. З таго боку -- з боку дзяржаваў-суседак -- сытуацыя розная: у кагосьці яны ратыфікаваныя, у кагосьці яшчэ не", -- адзначыў кіраўнік МЗС Беларусі.

Ён падкрэсьліў, што ў краіне ідзе вялікая тэхнічная работа па рэалізацыі гэтых пагадненьняў на практыцы. Гаворка ідзе аб выдачы спэцыяльных карт для прымежнага насельніцтва 50-кілямэтровай зоны, абсталяваньня пунктаў пераходу мяжы.

Малы прымежны рух, на яго думку, значна зьменіць жыцьцё прыкладна 1 мільёна чалавек па розныя бакі межаў, перадае РІА Новости.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG