Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынг недзеяздольнасьці: Беларусь на 83-м месцы


Рэйтынг недзеяздольнасьці дзяржаваў ( Failed States Index) - індэкс, закліканы ацаніць няздольнасьць уладаў кантраляваць цэласнасьць тэрыторыі, а таксама дэмаграфічную, палітычную і эканамічную сытуацыю ў краіне. Падлічваецца і штогод публікуецца Амэрыканскім Фондам міру і часопісам «Foreign Policy».

У сёлетнім індэксе ў параўнаньні зь леташнім стан Беларусі практычна не зьмяніўся, яна перасунулася с 82-га на 83-е месца з 177 (чым ніжэйшае месца, тым лепшая сытуацыя ў краіне).

Сярод постсавецкіх краін за год Расея (82, 80 – у 2010 г.) і Ўкраіна (110, 109 – у 2010 г.) істотна не зьмянілі свае пазыцыі, ступень недзеяздольнасьці зьменшылася ў Малдове (66, 58- у 2010 г.), Азэрбайджане (63, 55 – у 2010 г.), Грузіі (47, 37 – у 2010г.) Сытуацыя пагоршылася ў Кіргізстане (31, 45 – у 2010 г.).

Нязначна зьмяніліся паказьнікі трох суседзяў Беларусі, якія ўваходзяць у Эўразьвяз: Польшчы (146, 142 – у 2010 г.), Латвіі (135, 136 – у 2010 г.), Літвы (149, 146 – у 2010 г.)

Сярод паказьнікаў, паводле якіх робіцца ацэнка - дэмаграфічны ціск (вызначаецца шчыльнасьцю насельніцтва і наяўнасьцю этнічных канфліктаў), узровень эміграцыі, эканамічная сытуацыя, канфлікты ў сілавых структурах і эліце, легітымнасьць дзяржавы, ступень прыхільнасьці выкананьню законаў і захаваньню правоў чалавека, рызыкі замежнага ўмяшаньня ў палітычныя і ваенныя канфлікты, а таксама залежнасьць ад вонкавага фінансаваньня.

Беларусь мае кепскія ацэнкі паводле легітымнасьці дзяржавы, выкананьню правоў чалавека і вяршэнства закона, падзелу ўнутры эліты і рызыкаў зьнешняга ўмяшаньня.
XS
SM
MD
LG