Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе прайшоў Эўрапэйскі марш за правы ўцекачоў


Сёньня ў сьвеце паводле ініцыятывы ААН адзначаецца Сусьветны дзень уцекачоў. У межах Эўрапэйскага маршу за правы ўцекачоў некалькі дзесяткаў чалавек пад белымі парасонамі прайшлі сёньня на вуліцах Прагі, каб зьвярнуць увагу чэскіх улад на неабходнасьць палепшыць стаўленьне да ўцекачоў. Так, кіраўнік арганізацыі дапамогі ўцекачам Марцін Розумэк зьвяртае ўвагу, што рашэньне па зваротах уцекачоў цягнуцца месяцы і гады і ў гэты час яны ня могуць легальна працаваць. Розумэк прапануе, каб уцекачы маглі афіцыйна працаваць ад моманту, калі пададуць заяву аб прадастаўленьні прытулку.

Паводле інфармацыі, якую сёньня Радыё Свабода атрымала ў чэскім міністэрстве ўнутраных спраў, летась у Чэхіі папрасілі прытулку 56 беларускіх грамадзянаў, атрымалі 2. Усяго за час ад 1990 да 2010 году на чэскай тэрыторыі прасілі прытулку 2262 беларусы, атрымалі 320. Былы канжыдат на прэзыдэнта Алесь Міхалевіч, які ўцёк з засьценкаў КДБ, атрымаў прытулак у Чэхіі на працягу некалькіх дзён.
XS
SM
MD
LG