Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ прапануе праверыць кожны дзясяты рэактар


Ю.Амана падчас наведваньня Чарнобыля.
Ю.Амана падчас наведваньня Чарнобыля.
Аднавіць давер міжнароднай супольнасьці да развіцьця ядзернай энэргетыкі заклікаў генэральны дырэктар МАГАТЭ Юкія Амана. Ён выступіў на скліканай па яго ініцыятыве канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене. Амана адзначыў, што пасьля аварыі на японскай Фукусіме давер міжнароднай супольнасьці да ядзернай энэргетыкі пахіснуўся і што “працягваць працу ў ранейшым , звычайным рэжыме мы ня можам”. Амана прапанаваў зрабіць стандарты бясьпекі МАГАТЭ больш жорсткімі . Паколькі агенцтва не мае магчымасьці праверыць усе 440 ядзерных рэактараў, што дзейнічаюць цяпер у сьвеце, то Амана прапанаваў праверыць на працягу трох гадоў кожны дзясяты рэактар.
XS
SM
MD
LG