Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі дапытаюць атачэньне Бакіева


Бакіеў на прэсавай канферэнцыі ў Менску. 2010 г.
Бакіеў на прэсавай канферэнцыі ў Менску. 2010 г.
У Расею вылецела група кіргізкіх сьледчых для гутарак з затрыманымі асобамі з атачэньня былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева. Затрыманыя зьяўляюцца грамадзянамі Расеі, іх імёны не называюцца. Усяго ў Расеі на просьбу праваахоўных органаў Кіргізстану было затрымана 10 чалавек. Некаторыя зь іх падазраюцца ў эканамічных злачынствах, іншыя – ў распальваньні міжэтнічнага канфлікту ў Ошскай і Джалалабадзкай абласьцях у чэрвені 2010 году.

Экс-прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў пасьля масавых пратэстаў пакінуў краіну і прыехаў з сям’ёй у Беларусь на запрашэньне беларускага кіраўніцтва.
XS
SM
MD
LG