Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітай едзе кіраўнік лібійскай апазыцыі


Мустафа Абдуль Джаліль на прэс-канфэрэнцыі ў Рыме.

Мустафа Абдуль Джаліль на прэс-канфэрэнцыі ў Рыме.

Лідар апазыцыйнай Нацыянальнай Рады Лібіі Мустафа Джаліль у аўторак наведае з двухдзённым візытам Кітай. Паведамленьне пра гэта зьмешчана на інтэрнэт-сайце кітайскага МЗС. Пра дэталі візыту не паведамляецца.

Раней тэлеканал “Аль-Арабія” паведаміў, што ў лібійскіх апазыцыянэраў больш няма фінансавых сродкаў , каб весьці ўзброеную барацьбу супраць Кадафі. Прадстаўнік лібійскай апазыцыі Алі Тархуні абвінаваціў заходнія краіны ў тым, што яны не выканалі свае абяцаньні аказаць паўстанцам тэрміновую фінансавую дапамогу.
XS
SM
MD
LG