Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сытуацыю ў Беларусі абмяркуе сёньня ў Страсбуры Палітычны камітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Паседжаньне пройдзе ў рамках чарговай сэсіі ПАРЭ, якая таксама пачалася сёньня.

Статус "спэцыяльна запрошанага" для беларускага парлямэнту ў гэтай міжнароднай арганізацыі ўжо даўно замарожаны. І таму ўдзельнічаць у дыскусіі ў Страсбуры будуць два прадстаўнікі недзяржаўных структураў — ганаровы старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Станіслаў Багданкевіч і кіраўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак.

Станіслаў Багданкевіч засяродзіцца на эканамічнай сытуацыі ў Беларусі і ўмовах правядзеньня выбарчых кампаніяў. Алег Гулак распавядзе пра сытуацыю з правамі чалавека і таксама пра выбары.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG