Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Безпілётныя самалёты правялі акцыю ў Пакістане



У выніку ўдараў амэрыканскіх безпілётных самалётаў у пакістанскім рэгіёне Курам загінулі 7 асобаў. Першай мэтай стаў аўтамабіль, у якім верагодна знаходзіліся ісламскія радыкалы. Другая ракета патрапіла ў дом. Пакістанская выведка пацьвердзіла ахвяры, але пакуль іх не ідэнтыфікавала. Безпілётныя самалёты ў Пакістане амэрыканская служба бясьпекі ўжывае ў змаганьні з радыкальным Талібанам. Найчасьцей удары наносяцца па цэлях у Паўночным Вазірыстане. На гэтай тэрыторыі, паводле амэрыканскай выведкі, дзейнічаюць самыя небясьпечныя аддзелы Талібану. Пакістан на просьбу ЗША пачаць змаганьне з ваеўнікамі Талібану пакуль не рэагаваў. Паветраныя ўдары амэрыканскіх безпілётнікаў у Пакістане надзвычай непапулярныя.
XS
SM
MD
LG