Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Інтэрнэце будуць "фірмовыя" канчаткі


Міжнароднае агенцтва, якое рэгулюе ўжываньне назваў у Інтэрнэце (ICANN), сёньня на пасяджэньн ў Сынгапуры ўхваліла вялікую зьмену за доўгія гады. Цяпер фірмы, арганізацыі і ўрадавыя ўстановы змогуць ужываць у канчатках дамэнаў уласныя назвы. Дагэтуль адрасы рэгістраваліся з агульнымі канчаткамі тыпу com. ці org., цалкам іх было да двух дзясяткаў. Яшчэ каля 250 дамэнных канчаткаў было замацавана за канкрэтнымі дзяржавамі.

Крытыкі рашэньня не выключаюць, што ў сувязі з новым правілам могуць пашырыцца злоўжываньні таварнымі знакамі або ўзьнікне больш блытаніны.
XS
SM
MD
LG