Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўразьвязу абмяркуе новыя санкцыі адносна афіцыйнага Менска


Рада Эўразьвязу на ўзроўні міністраў замежных спраў абмяркуе 20 чэрвеня сытуацыю ў Беларусі і магчымасьць увядзеньня новых
абмежавальных мераў.


Таксама Рада міністраў замежных спраў зноў пацьвердзіць свае абавязацельствы перад беларускім народам і грамадзянскай супольнасьцю краіны, асабліва ў тым, што тычыцца ўзмацненьня кантактаў з ЭЗ на ўзроўні грамадзянаў.

"ЭЗ глыбока занепакоены пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека, дэмакратыяй і вяршэнствам закона, і Рада мае намер строга асудзіць ўтрыманьне ў зьняволеньні, судовыя працэсы і палітычна матываваныя прысуды прадстаўнікам грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ і палітычнай апазыцыі, у тым ліку былых кандыдатаў у прэзыдэнты ", - гаворыцца ў адмысловым дакумэнце, перадае Інтэрфакс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG