Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя можа займець дапамогу ў ліпені


Грэцыя атрымае чарговы транш міжнароднай фінансавай дапамогі ў памеры 12 мільярдаў эўраў у сярэдзіне ліпеня – пры ўмове, што грэцкі парлямэнт да таго часу ўхваліць пакет захадаў для скарачэньня бюджэтнага дэфіцыту і структурныя рэформы. Адпаведнае рашэньне было прынятае на нарадзе міністраў фінансаў краін эўразоны ў Люксэмбургу.

Міністры таксама заклікалі прыватных інвэстараў дапамагчы Грэцыі шляхам пралянгацыі ўжо існоўных грэцкіх крэдытаў. З вынікаў сустрэчы ў Люксэмбургу, аднак, не было абвешчана аб новым пакеце міжнароднай дапамогі Афінам, даць якую заклікалі раней, у прыватнасьці, Францыя і Нямеччына.

Напярэдадні прэм’ер-міністар Грэцыі Георгіяс Папандрэу зьвярнуўся да суайчыньнікаў з просьбаю падтрымаць меры строгай эканоміі, небаходныя для прадухіленьня дэфолту.
XS
SM
MD
LG