Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Башар Асад выступіць з тэлезваротам


Сырыйскія дзеці ў лягеры ўцекачоў у Турцыі
Сырыйскія дзеці ў лягеры ўцекачоў у Турцыі

Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад мае выступіць сёньня з тэлезваротам аб сытуацыі ў краіне, дзе не перасьціхаюць антыўрадавыя пратэсты.

Згодна з паведамленьнямі, сырыйская армія працягвае апэрацыі на поўначы краіны, перашкаджаючы ўцёкам сырыйцаў у суседнюю Турцыю. З пазамінулага тыдня, калі ў правінцыі Ідліб пачаліся ваенныя дзеяньні, на турэцкую тэрыторыю ўжо ўцяклі каля 10 тысяч людзей.

Прэм’ер-міністар Турцыі Рэджэп Эрдаган паабяцаў пакінуць мяжу адкрытай для ўцекачоў, назваўшы здушэньне пратэстаў на поўначы Сырыі “дзікасьцю”.

Тым часам прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў у інтэрвію газэце Financial Times заявіў, што Масква не падтрымае ў Радзе бясьпекі ААН рэзалюцыю аб Сырыі, якая магла б трактавацца як падстава для міжнароднага вайсковага ўмяшаньня ў справы гэтай краіны. Разам з тым расейскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што на сырыйскіх уладах ляжыць адказнасьць за гібель сотняў удзельнікаў акцыяў пратэсту.
XS
SM
MD
LG