Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт Тунісу адмаўляе віну


Зін Бэн Алі

Зін Бэн Алі


Былы прэзыдэнт Тунісу Зін Бэн Алі напярэдадні судовага працэсу супраць яго, што мае пачацца ў панядзелак у Тунісе пры ягонай адсутнасьці, адхіліў усе выстаўленыя яму абвінавачаньні.

Бэн Алі, зрынуты ў студзені ў выніку масавых акцыяў пратэсту, цяпер жыве ў Саудаўскай Арабіі. У Тунісе, якім ён кіраваў 23 гады, яго вінавацяць у карупцыі, злоўжываньні ўладаю, кантрабандзе і іншых злачынствах. Саудаўскія ўлады пакуль што не адказалі на запыт аб экстрадыцыі экс-прэзыдэнта.

У заяве, абнародаванай адвакатамі Бэн Алі, сьцьвярджаецца, што мэтаю працэсу супраць былога прэзыдэнта – адвесьці увагу ад няўдач цяперашніх уладаў краіны.
XS
SM
MD
LG