Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Пэнтагону заявіў пра перамоўныя кантакты з талібамі


Міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс пацьвердзіў, што ЗША сумесна з іншымі краінамі вядуць перамовы ў справе міру з аўганскімі талібамі.

Пры гэтым Гейтс назваў кантакты папярэднімі, паколькі, па яго словах, не ўдалося пакуль канчаткова вызначыць, хто менавіта з перамоўшчыкаў з боку талібаў сапраўды прадстаўляе лідэра гэтай групы Мулу Амара.

Прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Кэтлін Хэйдэн заявіла ў суботу, што Вашынгтон «падтрымлівае працэс нацыянальнага прымірэньня» ў Аўганістане. Адзін з супрацоўнікаў амэрыканскай дыпляматычнай місіі ў Кабуле раней паведаміў, што ЗША спрыяюць аўганскім уладам ў кантактах з прадстаўнікамі талібаў.

Хамід Карзай заявіў пра перамовы на прэсавай канфэрэнцыі ў суботу. У той жа дзень у цэнтры Кабулу пра нападзе трох сьмяротнікаў на паліцэйскі ўчастак загінулі 9 чалавек.

Тым часам, сёньня талібы ўзялі на сябе адказнасьць за выбух на поўначы Аўганістану, у выніку якога загінулі тры і параненыя 11 чалавек. Мэтай нападу была аўтамабільная калёна з нямецкімі вайскоўцамі. Паводле прадстаўніка міжнароднай кааліцыі, сярод вайскоўцаў НАТО пацярпелых няма.
XS
SM
MD
LG