Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парлямэнцкія выбары ў Эгіпце могуць быць адкладзеныя


Прэм'ер-міністар Эгіпту Эсам Шараф ня выключае, што ў парлямэнцкія выбары ў ягонай краіне могуць быць адкладзеныя. Раней яны былі прызначаныя на верасень.

Паводле словаў Шарафа, якія падаюць эгіпецкія сродкі масавай інфармацыі, перанос галасаваньня дазволіў бы ўмацавацца ўсім палітычным сілам, якія маюць намер вылучыць сваіх кандыдатаў. Раней некаторыя партыі заяўлялі, што ад правядзеньня выбараў у верасьні выйграюць толькі «Браты-мусульмане», якія лічацца зараз найбольш арганізаваным палітычным аб'ядненьнем Эгіпту.

Будучы парлямэнт павінен распрацаваць новую канстытуцыю – пасьля зыходу з пасады прэзыдэнта ў выніку масавых хваляваньняў Хосьні Мубарака.
XS
SM
MD
LG