Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 чэрвеня ў Кіеве адбыўся пікет каля беларускай і расейскай амбасадаў. Такім чынам беларускія і ўкраінскія грамадзкія актывісты адзначылі паўгода Плошчы.

На пікеце гучалі патрабаваньні вызваліць палітвязьняў, абараніць ад расейскай алігархіі беларускую незалежнасьць і спыніць рэпрэсіі супраць беларускіх патрыётаў:


«Мы, украінскія грамадзяне, прадстаўнікі розных палітычных партый і грамадзкіх аб’яднаньняў, выказваем салідарнасьць з братнім беларускім народам. Стварэньне так званай “саюзнай дзяржавы”, заключэньне Мытнага саюзу, падтрымка русіфікацыі і дэнацыяналізацыі Беларусі – далёка ня поўны сьпіс праяваў антыбеларускай палітыкі Масквы. У выніку правядзеньня такой палітыкі наступствы для беларускай нацыі проста катастрафічныя: палітычны і эканамічны крызіс, масавая эміграцыя, адсутнасьць беларускамоўнай адукацыі. Увесь цывілізаваны сьвет не прызнае легітымнасьці сёньняшняга рэжыму ў Беларусі, але Расейская Фэдэрацыя заўсёды падтрымлівала і падтрымлівае рэжым Лукашэнкі як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне. Мы выказваем рашучы пратэст супраць імпэрскай палітыкі Масквы да братняга беларускага народу і патрабуем спыніць наступ на незалежнасьць Беларусі. Лічым, што ўсе дамовы з антыбеларускім рэжымам Лукашэнкі незаконныя і ня будуць правамоцнымі перад міжнародным правам. Выйсьце зь беларускага крызісу толькі адно: адстаўка Лукашэнкі і правядзеньне вольных дэмакратычных выбараў. Патрабуем ад Расеі і яе кіраўніцтва не перашкаджаць гэтаму працэсу».


Актыўны ўдзел у акцыі бралі і сяброўкі вядомай арганізацыі FEMEN.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG