Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўшанавалі памяць Васіля Быкава


19 чэрвеня, у дзень нараджэньня Васіля Быкава валянтэры кампаніі «Гавары праўду» ў Менску сымбалічна пераназвалі вуліцу Ульянаўскую ў вуліцу Быкава.

"Гэтая акцыя — працяг леташніх мерапрыемстваў, — паведаміў БелаПАН каардынатар "Гавары праўду!" Юры Ганчар, — якія пачала кампанія "Гавары праўду!" па перайменаваньні вуліцы Ульянаўская ў вуліцу Быкава. Былі сабраныя і перададзеныя гарадзкім уладам дзясяткі тысяч подпісаў у падтрымку перайменаваньня. Аднак мы атрымалі фармальны адказ, што пытаньне не актуальнае, не хапае грошай, і што, магчыма, калі-небудзь у якім-небудзь мікрараёне-новабудоўлі Менску зьявіцца вуліца Быкава. Таму сёньня, у дзень нараджэньня Васіля Ўладзімеравіча, мы вырашылі правесьці невялікую сымбалічную акцыю перайменаваньня вуліцы. Гэтым самым мы пачынаем чарговы этап новых нашых крокаў для таго, каб у нашым горадзе зьявілася вуліца вялікага пісьменьніка, якога называлі "сумленьнем беларускай нацыі".


Памяць народнага пісьменьніка ўшанавалі таксама над яго магілай на Ўсходніх могілках.


Удава Быкава Ірына Міхайлаўна і пісьменьнікі Барыс Пятровіч і Алесь Пашкевіч



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG