Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бостане (ЗША) памерла Алена Бонэр --- правааабаронца, дысыдэнт савецкіх часоў, жонка акадэміка Андрэя Сахарава.

У 1975 Алена Бонэр прадстаўляла Андрэя Сахарава на цырымоніі ўганараваньня Нобэлеўскай прэміяй у Осла. 1976 годзе была сузаснавальніцай Маскоўскай Гэльсынскай групы. Была разам з Андрэем Сахаравым у ссылцы ў Горкім (1980-1986).

У пачатку 1990-ых спрыяла стварэньню Сахараўскага ўнівэрсытэту ў Менску.

Апошнія гады жыла ў ЗША.

10 сакавіка 2010 яна першая паставіла подпіс пад зваротам расейскай інтэлігенцыі “Пуцін павінен сыцйсьці”.

Алена Бонэр падтрымлівала актывістаў беларускай апазыцыі і праваабаронцаў, брала ўдзел у перадачах беларускай службы Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG