Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сухая галадоўка Ігара Банцара: восем кіляграмаў вагі


Ігар Банцар

Ігар Банцар

У нядзелю раніцай у Горадні на волю выйшаў Ігар Банцар — журналіст, актывіст апазыцыйнага Саюзу палякаў. Пяць дзён за кратамі ён праводзіў сухую галадоўку. Нашаму Радыё журналіст паведаміў, што страціў за гэты час восем кіляграмаў вагі.

Цяпер Ігар дома і чытае ў інтэрнэце аб тым, як людзі выходзяць з галадоўкі, каб аднавіць здароўе, чытае парады лекараў. Ён спадзяецца 23 чэрвеня прыйсьці да Ленінскага раённага суду, дзе працягнецца закрыты працэс над ягоным калегам Андрэем Пачобутам, які ўзначальвае Галоўную раду Саюзу палякаў, і якога судзяць за яго журналісцкую дзейнасьць, ён — карэспандэнт у Беларусі польскай “Газэты выборчэй”.

Ігара Банцара затрымалі міліцыянты ранкам 14 чэрвеня, калі ён выйшаў з дому, каб паехаць да Ленінскагу суду — да пачатку працэсу над Андрэем Пачобутам. Ігара пратрымалі суткі ў ізалятары, на наступны дзень даставілі ў пастарунак, дзе судзьдзя Ксенія Стасюкевіч пакарала яго пяцідзённым арыштам быццам бы за нецэнзурную лаянку.

За кратамі Ігара пасадзілі ў камэру на чатыры чалавекі, затым вырашылі дадаць яшчэ двух. Журналіст мусіў выказаць пратэст начальніку міліцэйскага ізалятару: па-першае, ён праводзіць сухую галадоўку, астатнія арыштанты ежу прымаюць, ды яшчэ паляць, з двума новымі камэра будзе перапоўненай. Пасьля гэтага яго зьмясьцілі ў асобную камэру, дзе ён быў адзін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG