Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: авіяцыя НАТО атакавала паўстанцаў


Трыпалі – лібійскі парлямэнт пасьля авіяўдару НАТО, 16 чэрвеня, 2011

Трыпалі – лібійскі парлямэнт пасьля авіяўдару НАТО, 16 чэрвеня, 2011

Камандаваньне ваеннай апэрацыі ў Лібіі пацьвердзіла, што самалёт НАТО выпадкова атакаваў войскі лібійскіх паўстанцаў у часе авіяналёту мінулага чацьвярга.

Самалёты альянсу скінулі бомбы на калёну вайсковай тэхнікі, якая рухалася па тэрыторыях, падкантрольных Муамару Кадафі.

НАТО сёньня абнародавала заяву, у якой выказвае шкадаваньне ў сувязі зь гібельлю людзей у выніку інцыдэнту.

З пачатку вайсковай апэрацыі ў Лібіі паўстанцы і мірнае насельніцтва неаднаразова станавіліся ахвярамі авіярэйдаў НАТО.
XS
SM
MD
LG