Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэцыя: арышт за кампрамат на караля


У Стакгольме паліцыя арыштавала зьвязанага з крыміналам уладальніка начных клюбаў Міле Маркавіча, які сьцьвярджае, што мае фотакампрамат на караля Швэцыі Карла XVI Густава.

Прэсавая служба паліцыі паведаміла, што арыштаваны падазраецца ў пагрозах дзяржаўным службоўцам.

Выхадзец з былой Югаславіі Міле Маркавіч у 1990-ыя гады зьяўляўся ўласьнікам стакгольмскага падпольнага порнаклюбу, дзе, нібыта, і былі зробленыя фотаздымкі швэдзкага караля. Маркавіч паабяцаў найбліжэйшым часам выкласьці фотаздымкі ў інтэрнэт.

Вядома, што цяпер арыштаваны працуе над аўтабіяграфічнай кнігай, якую яму дапамагае пісаць швэдзкі журналіст Томас Шоберг, аўтар скандальнай кнігі "Карл Густаў – манарх супраць волі", якая выйшла летась.
XS
SM
MD
LG