Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску не далі правесьці футбольны турнір "Купальскі кубак"


Пра гэта паведаміў арганізатар футбольнага турніру "Купальскі кубак" Сяргей Мудрачэнка.

Раз на два гады аматары футболу Менску зьбіраюцца на турнір "Купальскі кубак", які прымеркаваны да старажытнага свята Купальля. Сёлета меркавалася правесьці турнір у спартовым комплексе ў Серабранцы.

"Мы падалі заяўку за два тыдні. Кіраўніцтва комплексу дало нам згоду. Аднак сёньня зранку, калі мы прехалі туды, у іх раптам на гэты час аказалася заплянаванае іншае мерапыремства", – кажа арганізатар турніру Сяргей Мудрачэнка.

Арганізатары турніру спрабавалі знайсьці іншае месца для гульні. "Па тэлефоне ўсе з задавальньнем былі гатовыя даць нам пляцоку, аднак, як толькі мы прыяжджалі, нам адразу адмаўлялі – нібыта на пляцоўках неўзабаве пачнуцца іншыя мерапрыемствы".

Пасьля безвыніковых спробаў правесьці турнір, удзельнікі вырашылі пайсьці на найбліжэйшы школьны стадыён і проста пагуляць у футбол.

"Праз паўгадзіны, як мы пачалі гуляць, на школьны стадыён пад'ехалі два афіцэры міліцыі і патлумачалі, што іх накіравалі назіраць з намі", – распавёў Сяргей Мудрачэнка.

Міліцынты паведамілі аматарам футболу, што гульню на школьным стадыёне яны павінны былі ўзгадніць з дырэктарам школы. А таксама запыталі, як доўга тыя зьбіраюцца бегаць на стадыёне.

Сяргей Мудрачэнка зьдзіўлены такой рэакцыяй праваахоўных сілаў:

"У нас склалася ўражаньне, што мы трапілі пад нейкае назіраньне і нас мэтанакіравана перасьледавалі. Узровень параноі дасягнуў такога ўзроўню, што ў футболным турніры ўжо бачаць несанкцыянаваную акцыю".

Турнір па міні-футболе “Купальскі кубак” упершыню быў праведзены ў 2003 годзе на прызы менскай арганізацыі ГА “БНФ Адраджэньне”. Турнір арганізуецца адзін раз на два гады.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG