Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: племянныя правадыры заклікаюць прэзыдэнта сысьці


Пратэсты ў сталіцы Емэну Сане: пятнічная малітва, 10 чэрвеня, 2011
Пратэсты ў сталіцы Емэну Сане: пятнічная малітва, 10 чэрвеня, 2011
У Емэне болей за сто ўплывовых рэлігійных дзеячаў і лідэраў мясцовых плямёнаў заклікалі да правядзеньня ў краіне выбараў новага прэзыдэнта.

У пэтыцыі да емэнскага кіраўніцтва гаворыцца аб неабходнасьці зыходу з пасады дзейнага кіраўніка краіны Алі Абдулы Салеха, які знаходзіцца цяпер на лячэньні ў Савудаўскай Арабіі ў сувязі з раненьнем, атрыманым пры абстрэле яго рэзыдэнцыі паўстанцамі.

Салех дагэтуль адмаўляўся пакідаць сваю пасаду, нягледзячы на масавыя пратэсты з патрабаваньнем яго адстаўкі, якія пачаліся ў лютым.
XS
SM
MD
LG