Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр лібійскіх паўстанцаў знаходзіцца зь візытам у Тунісе


Мустафа Абдэль-Джаліль
Мустафа Абдэль-Джаліль
Лідэр лібійскіх паўстанцаў Мустафа Абдэль-Джаліль знаходзіцца зь візытам у Тунісе. Нягледзячы на тое, што Туніс пакуль не прызнаў Нацыянальную пераходную раду законным урадам Лібіі, візыт адбываецца на найвышэйшым узроўні.

Джаліль правёў перамовы з прэм'ер-міністрам часовага ўраду Тунісу Бэджы Каідам Эс-Сэбсі. У прысутнасьці лібійскага і расейскага амбасадараў Джаліль заявіў, што адзіным рашэньнем лібійскай праблемы зьяўляецца адстаўка Муамара Кадафі.

Сёньня аб гатовасьці прызнаць створаную паўстанцамі Нацыянальную пераходную раду заявіла Аўстрыя.
XS
SM
MD
LG