Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэрацыя сірыйскіх войскаў супраць паўстанцаў


Лягер сірыйскіх уцекачоў у Турэччыне
Лягер сірыйскіх уцекачоў у Турэччыне
У Сірыі ўрадавыя войскі пры падтрымцы танкаў і бронетэхнікі занялі горад Бдама на поўначы краіны паблізу мяжы з Турцыяй. Паводле праваабаронцаў, былі спаленыя некалькі дамоў, арыштаваныя 70 чалавек.

Бдама знаходзіцца непадалёк ад горада Джыср-эш-Шугур, дзе днямі адбыліся сутыкненьні ўрадавых сілаў з паўстанцамі. Некалькі тысяч чалавек зьбеглі з Джыср-эш-Шугура ў Турэччыну, асьцерагаючыся рэпрэсій уладаў.

Павадле турэцкага інфармацыйнага агенцтва Анатолія, колькасьць сірыйскіх уцекачоў у Турэччыне дасягнула 1100.

З пачатку масавых народных выступаў у Сірыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада загінулі больш за 1400 чалавек.
XS
SM
MD
LG