Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 чэрвеня ў Менску праходзіць устаноўчы сход па стварэньні рэспубліканскага дасьледча-асьветніцкага аб'яднаньня "Гавары праўду".

На сходзе прысутнічаюць 56 чалавек са сталіцы і абласьцей Беларусі. Мерапрыемства праходзіць у офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі, так як у прадастаўленьні больш прасторнага памяшканьня арганізатарам было адмоўлена, паведамляе БелаПАН. У прыватнасьці, як паведаміў адзін з сяброў аргкамітэту Сяргей Вазьняк, у апошні момант адміністрацыя ДК МТЗ адмовіла ў арэндзе залі.

Гэта ўжо другая спроба легалізацыі кампаніі "Гавары праўду!". Першае ўстаноўчы сход рэспубліканскага дасьледча-асьветніцкай установы "Гавары праўду" адбыўся 23 лістапада 2010 года. Старшынёй праўленьня быў абраны Ўладзімер Някляеў, яго намесьнікам - Андрэй Дзьмітрыеў. 77 дэлегатаў сходу зацьвердзілі назву арганізацыі, прынялі статут і абралі кіруючыя органы.

Аднак Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі аб'яднаньня на той падставе, што заснавальнікі не далі дадатковыя запытаныя матэрыялы. Матэрыялы сапраўды не былі прадастаўленыя, бо на той момант знаходзіліся ў офісе кампаніі "Гавары праўду!", які быў апячатаны пасьля падзей 19 сьнежня.

Ленінскі РУУС Менска, якімі апячатваліся памяшканьне, адмовіўся падаць доступ туды заснавальнікам аб'яднаньня, накіраваўшы іх у сьледчае ўпраўленьне ГУУС Менгарвыканкама. Пакуль доўжылася пераадрасацыя заснавальнікаў арганізацыі з інстанцыі ў інстанцыю, тэрміны на прадастаўленьне дадатковых дакумэнтаў у Мін'юст скончыліся.

Раней кампанія "Гавары праўду!" праходзіла пад патранажам дасьледча-асьветніцкай установы "Рух наперад", якое было ліквідавана рашэньнем Менскага гаспадарчага суда ў лістападзе 2010 года.

Дырэктар установы Ўладзімер Някляеў звольніўся з "Руху наперад" і ўжо 11 лістапада быў прызначаны выканаўчым дырэктарам міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня сацыяльнай падтрымкі дзяцей і моладзі "Клопат". Менавіта ў гэтай якасьці ён падаваў дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі.

8 лютага Мін'юст падаў у Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня "Клопат", старшынёй праўленьня якога зьяўлялася Ніна Пахлопка, выканаўчым дырэктарам - Уладзімір Някляеў. "Клопат" таксама ліквідавалі.
XS
SM
MD
LG