Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэйскія вайскоўцы абстралялі пасажырскі самалёт


Паўднёвакарэйскія вайскоўцы ў суботу адкрылі агонь па пасажырскім самалёце авіякампаніі Asiana, які заходзіў на пасадку ў міжнародным аэрапорце Інчхон.

Салдаты, якія знаходзіліся на пасту на адным з астравоў непадалёк ад марской мяжы з КНДР, пачалі страляць па лайнэру з вінтовак, паколькі прынялі яго за паўночнакарэйскі ваенны самалёт.

Авіякампанія паведаміла, што самалёт, які рабіў рэйс з Кітаю, на борце якога былі 119 чалавек, быў у бясьпецы, паколькі знаходзіўся на дастатковым аддаленьні ад стралкоў.
Распачатае расьследаваньне інцыдэнту.
XS
SM
MD
LG