Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Г. Карзай: ЗША вядуць перамовы з талібамі


Прэзыдэнт Аўганістану Гамід Карзай
Прэзыдэнт Аўганістану Гамід Карзай
Прэзыдэнт Аўганістану Гамід Карзай заявіў, што Злучаныя Штаты і іншыя заходнія дзяржавы вядуць папярэднія перамовы з талібамі аб магчымым урэгуляваньні ваеннага канфлікту, які доўжыцца ўжо 10 гадоў. Дыпляматы кажуць, што гэтыя папярэднія перамовы ідуць ужо некалькі месяцаў, прэзыдэнт Аўганістану раней казаў пра перамовы паміж кабульскімі ўладамі і паўстанцамі. Але заявы Карзая, зробленыя сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Кабуле, сталі першым афіцыйным пацьверджаньнем удзелу ЗША ў гэтых перамовах.

Сёньня Рада бясьпекі ААН прагаласавала за паасобнае трактаваньне руху Талібан і «Аль-Кайды». Раней санкцыі ААН былі накіраваныя на абедзьве групоўкі разам. Пасол ЗША ў ААН С'юзан Райс патлумачыла, што рашэньне стала рэакцыяй на разьвіцьцё сытуацыі і розьніцу паміж пагрозамі, якія сыходзяць ад Талібана і «Аль-Кайды».
XS
SM
MD
LG