Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан: у Сірыі няма шляху назад


Дзяржсакратар ЗША Гилары Клінтан

Дзяржсакратар ЗША Гилары Клінтан

Рэпрэсіі супраць апазыцыі, якія робіць у Сірыі прэзыдэнт Башар Асад, не прыпыняць імкненьня народу да зьменаў у краіне.

Аб гэтым піша дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан у артыкуле, апублікаваным сёньня ў арабамоўнай газэце Asharq al-Awsat, якая выдаецца ў Лёндане.

У артыкуле, які мае назву "Ў Сірыі няма шляху назад", гаворыцца, што сірыйскі прэзыдэнт, працягваючы ўжываць гвалт супраць удзельнікаў антыўрадавых дэманстрацый, можа запаволіць распачатыя ў краіне зьмены, але не ў стане.

Клінтан піша, што сваімі дзеяньнямі Асад разбурыў імідж рэфарматара, які ён спрабаваў сабе стварыць.
XS
SM
MD
LG