Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кароль Марока пачаў канстытуцыйную рэформу


Дэманстрацыя ў Марока з патрабаваньнем палітычных рэформаў, сакавік 2011
Дэманстрацыя ў Марока з патрабаваньнем палітычных рэформаў, сакавік 2011
Кароль Марока абвясьціў шэраг канстытуцыйных рэформаў, якія паводле яго ператвораць краіну ў канстытуцыйную манархію. У сваёй прамове ў пятніцу ўвечары, кароль Мухамэд VI заявіў, што рэформа стане адказам на жаданьне мараканцаў мець больш дэмакратыі ў краіне і будзе спрыяць умацаваньню парлямэнцкай сыстэмы.

Кароль, аднак, застанецца кіраўніком войска і кіраўніком рады бясьпекі, захаваўшы большую частку ўладных паўнамоцтваў. Актывісты дэмакратычнага «Руху 20 лютага» ахарактарызавалі большую частку прапанаваных канстытуцыйных рэформаў як касмэтычныя.
XS
SM
MD
LG