Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працяг місіі ЗША ў Лібіі ня ўзгоднены з Кангрэсам


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, прымаючы рашэньне працягнуць удзел ЗША ў паветранай апэрацыі ў Лібвіі, дзейнічаў насуперак меркаваньню шэрагу вядучых юрыстаў, -- паведамляе газэта New York Times.

Паводле выданьня галоўны юрысконсульт Пэнтагона і вядучы спэцыяліст міністэрства юстыцыі настойвалі на тым, што апэрацыю ў Лібіі можна прыраўнаваць да баявых дзеяньняў -- на вядзеньне якіх, згодна з Канстытуцыяй, прэзыдэнт праз 60 дзён пасьля іх пачатку павінен атрымаць згоду Кангрэсу.

Абама, аднак, пагадзіўся з юрыстамі Белага Дому і дзярждэпартамэнту і не зьвярнуўся пасьля 20 траўня, калі гэты тэрмін скончыўся, да Кангрэсу за ухвалай. Значная колькасьць парлямэнтароў лічыць, што пры гэтым прэзыдэнт перавысіў свае паўнамоцтвы. Група кангрэсмэнаў аспрэчыла ў судзе рашэньне Абамы працягнуць удзел ЗША ў лібійскай ваеннай місіі.
XS
SM
MD
LG