Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На "Фукусіма" перапыненая ачыстка заражанай вады


АЭС Фукусіма

АЭС Фукусіма

На японскай атамнай электрастанцыі "Фукусіма-Даічы" перапынены працэс ачысткі радыёактыўнай вады -- усяго празь некалькі гадзін пасьля таго, як ён быў пачаты.

Паводле апэратара станцыі - кампаніі TEPCO - узровень радыяцыі ў прыстасаваньні па ачыстцы вады ад высокарадыёактыўнага цэзію падвысіўся "хутчэй, чым чакалася".

У падземных сховішчах АЭС сабралася каля 100 тысяч тон радыёактыўнай вады, якая выкарыстоўвалася для ахаладжэньня рэактараў пасьля аварыі, выкліканай землятрусам і цунамі 11 сакавіка. Адмыслоўцы папярэджваюць пра пагрозу выцечкі гэтай вады ў мора.
XS
SM
MD
LG