Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадафі абяцае НАТО паразу


Муамар Кадафі
Муамар Кадафі

Лібійская тэлевізія перадала ўвечары аўдыёзварот Муамара Кадафі, у якім ён паабяцаў нанесьці паразу сілам НАТО, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Кадафі падкрэсьліў у звароце, што ён ня мае намеру здавацца і перакананы ў паразе альянсу. “Альянс будзе пераможаны”, – Муамар Кадафі некалькі разоў паўтарыў гэтую фразу.

Тэлевізія паведаміла, што прамова лібійскага кіраўніка была запісаная ў пятніцу па тэлефоне.

Раней сёньня авіяцыя НАТО нанесла сэрыю ўдараў па аб’ектах у лібійскай сталіцы. Паведамляецца пра ня менш як шэсьць моцных выбухаў, што былі чуваць, у прыватнасьці, на поўдні Трыпалі.

Прадстаўнікі лібійскай апазыцыі падкрэсьлілі ў пятніцу, што па-ранейшаму маюць намер дабівацца сыходу Кадафі. Гэтай заяве папярэднічалі словы прэм’ер-міністра Лібіі аль-Багдадзі аль-Махмудзі пра тое, што ўрадавыя чыноўнікі вядуць “папярэднія перамовы” з паўстанцамі.
XS
SM
MD
LG