Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ папярэдзіў пра “відочныя рызыкі”


Міжнародны валютны фонд папярэдзіў пра “відавочныя рызыкі” для сусьветнай эканомікі. Паводле дырэктара дэпартамэнту дасьледаваньняў МВФ Аліўе Бляншара, рызыкі зьвязаныя, у прыватнасьці, з па-ранейшаму актуальнай пагрозаю дэфолту ў шэрагу эўрапейскіх краінаў, занадта хуткім ростам эканомік разьвіваных краінаў, а таксама з прагнозамі слабога эканамічнага росту ў Злучаных Штатах.

МВФ заклікаў амэрыканскі Кангрэс ухваліць павышэньне парогу дзяржаўнага доўгу, падкрэсьліўшы, што бязьдзеяньне Вашынгтону ў гэтым пытаньні можа запаволіць працэс выйсьця з глябальнага фінансавага крызісу.
XS
SM
MD
LG