Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура падала ў суд на 36 удзельнікаў пікету ў «Брузгах»


Пратэст у Брузгах
Пратэст у Брузгах
Пракуратура Гарадзенскай вобласьці падала ў суд пазоў да 36 актыўных удзельнікаў несанкцыянаванага пікету на памежным пункце пропуску «Брузгі».

Пазоў пададзены ў інтарэсах упраўленьня ўнутраных спраў аблвыканкама і Гарадзенскай рэгіянальнай мытні, паведамляе БЕЛТА.

У пазове, які накіраваны ў суд Ленінскага раёна Горадні, утрымліваецца патрабаваньне кампэнсацыі стратаў на суму больш як 7,5 мільёна рублёў.

Увечары 12 чэрвеня на памежным пераходзе «Брузгі» ў Гарадзенскай вобласьці каля 200 чалавек перакрылі дарогу, абураныя тым, што мытнікі не выпускалі на тэрыторыю Польшчы кіроўцаў, якія выяжджалі туды другі дзень запар. Мытнікі матывавалі свае дзеяньні рашэньнем ураду пра абмежаваньне і забарону вывазу за мяжу аўтамабільнага паліва і шэрагу спажывецкіх тавараў. Інцыдэнт доўжыўся тры гадзіны, спыніў стыхійную акцыю спэцназ. 22 чалавекі былі затрыманыя і аштрафаваныя.

Увечары 13 чэрвеня аналягічная акцыя пратэсту прайшла на памежным пераходзе «Берасьце».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG