Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі экспартэр пагражае спыніць пастаўкі электраэнэргіі


Кожная пратэрміноўка плацяжу з боку Беларусі за пастаўленую электраэнэргію можа прывесьці да поўнага спыненьня паставак, заявіў заявіў журналістам кіраўнік расейскай кампаніі «Интер РАО ЕЭС» Барыс Кавальчук. Расейскі экспартэр аднак спадзяецца на канструктыўнае супрацоўніцтва зь беларускімі партнэрамі і своечасовае пагашэньне даўгоў, паведамляе РІА «Новости».

Кавальчук нагадаў, што яго кампанія некалькі разоў пераносіла тэрміны пагашэньня запазычанасьці за пастаўленую ў Беларусь электраэнэргію:

«Ужо паступілі грашовыя сродкі, каля 600 мільёнаў расейскіх рублёў, гэта значыць была пагашана запазычанасьць за сакавік. Засталося 600 мільёнаў рублёў за красавік, і падыходзіць запазычанасьць на травень. У нашым пратаколе кожны неплацёж дапускае магчымасьць цалкам адключыць пастаўкі электраэнэргіі. У нас ёсьць і штрафы, і пені. Усе санкцыі прадугледжаны, але мы праяўляем верх канструктывізму і гаворым пакуль пра асноўную суму доўгу».

Кампанія «Интер РАО ЕЭС» 9 чэрвеня абмежавала пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь у сувязі з запазычанасьцю. Бакі падпісалі графік плацяжоў, згодна зь якім Беларусь абавязалася пагасіць запазычанасьць да 5 ліпеня. Расейская кампанія аднавіла пастаўкі электраэнэргіі 13 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG