Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз можа ўвесьці санкцыі супраць трох беларускіх прадпрыемстваў


Эўрапейскі Зьвяз мае намер забараніць дзейнасьць на сваёй тэрыторыі трох кампаній, якія належаць другому найбагацейшаму чалавеку Беларусі Ўладзімеру Пефціеву. Пра гэта паведамляе EUobserver.

Па вэрсіі часопісу Forbes, у 2010 годзе Пефціеў стаў другім найбагацейшым чалавекам Беларусі пасьля кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. EUobserver называе Пефціева «асабістым банкірам».

Забарона тычыцца кампаній «Белтэхэкспарт» і апэратара лятарэі «Спорт-пары». Трэцяе прадпрыемства журналісты сайту вызначылі як "Белтэлекам", аднак, праўдападобна, маецца на ўвазе інвэстыцыйная фірма "БТ Тэлекамунікацыі".

Як паведамляе выданьне, гэта выклікана намерам пакараць кіраўніка Беларусі за зьняволеньне актывістаў апазыцыі і журналістаў, пры гэтым не наносячы шкоды эканоміцы.

Пасьля візыту ў Беларусь на мінулым тыдні Міжнародны валютны фонд адзначыў, што краіна перажывае «сур’ёзны крызіс» у эканоміцы. У траўні Менск папрасіў фінансавай дапамогі ў МВФ, паведамляе gazeta.ru.

Некаторыя прадстаўнікі ЭЗ і МВФ заявілі, што фінансавую дапамогу Беларусь атрымае толькі пасьля таго, як Лукашэнка вызваліць палітвязьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG