Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

На двары


Дажджы, навальніцы, моцны вецер. Асабліва складаную сытуацыю сыноптыкі прагназуюць у нядзелю. Тэмпэратура +20-26, на поўдні да 30.

Не праходзьце міма

19 чэрвеня ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну адбудзецца імпрэза, прысьвечаная памяці Васіля Быкава. Сёлета ўжо ў чацьвёрты раз будзе ўручацца прэмія “За свабоду думкі”, заснаваная рухам “За Свабоду” пад кіраўніцтвам Аляксандра Мілінкевіча.

У сталічным гандлёвым цэнтры «Карона» ў выходныя будуць зьбіраць сродкі, адзеньне, абутак, кнігі для дзяцей-сірот і беспрытульнікаў.

У вёсцы Камарова Мядзельскага раёну – выстава народных рамёстваў.

У вёсках Загальле і Нежын Лагойскага раёну – Русальле.

Там, дзе нас няма


Прэзыдэнт Абама ў суботу гуляе ў гольф зь лідэрам рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў Джонам Бэмерам.

Таксама ў гэты дзень


18.6.1840 – расейскі імпэратар Мікалай І прыняў указ, які забараняў ужываць у афіцыйных дакумэнтах назвы "Беларусь", "Літва", "беларускія" і "літоўскія" губэрні і ўвёў замест іх назву "Северо-Западный край".

19.6.1924 – нарадзіўся пісьменьнік Васіль Быкаў.

19.6.1944 – фашысцкія карнікі спалілі вёску Дальва.

18.6.1949 – Менскі трактарны завод выпусьціў першы досьледны ўзор трактара «Беларусь».

18.6.1981 – вучоныя ў Сан-Францыска (ЗША) дыягнастыфікавалі хваробу, якая пазьней стане вядомая як СНІД.

19.6.2006 – швэйцарскія банкі арыштавалі некалькі рахункаў, якія праўдападобна належалі кіраўнікам наваполацкага “Нафтану”.

Ёсьць нагода:


19 чэрвеня споўнілася б 35 гадоў вядомаму беларускаму блогеру, аднаму з распрацоўшчыкаў сайту Свабоды і заснавальніку беларускай Вікіпэдыі Ўладзімеру Каткоўскаму. Валодзя трапіў у трагічную дарожную аварыю ў Празе. Памёр у 2007 годзе.

Мінус 365


Дзень прастаяць і ноч пратрымацца

Цытата на памяць:


Здабыўшы Перамогу, мы не здабылі свабоды.

З выступу Васіля Быкава на Радыё Свабода 9 траўня 2001 году
XS
SM
MD
LG