Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: 16 ахвяраў разгону пратэстаў


У Сырыі ня менш як шаснаццаць апазыцыйных актывістаў былі забітыя сёньня пры разгоне сіламі бясьпекі антыўрадавых пратэстаў.

Акцыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта краіны Башара Асада аднавіліся пасьля пятнічнай малітвы ў некалькіх сырыйскіх гарадох. Праваабаронцы цьвердзяць, што сілы бясьпекі адкрывалі па дэманстрантах агонь.

Раней сёньня сырыйскія войскі пры падтрымцы бранятэхнікі ўвайшлі ў два гарады на поўначы краіны, дзе на мінулым тыдні адбываліся антыўрадавыя пратэсты. Дзяржаўная тэлевізія Сырыі прадэманстравала кадры з вайскоўцамі на вуліцах места Маарат Ан-Нуман у правінцыі Ідліб. Зь мінулага тыдня, калі ў правінцыі пачаліся ваенныя дзеяньні, у суседнюю Турцыю ўжо ўцяклі каля 10 тысяч людзей.
XS
SM
MD
LG