Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прысуд Шульжыцкаму дашлюць па пошце


Уладзімер Шульжыцкі

Уладзімер Шульжыцкі

У пятніцу, 17 чэрвеня, суд Савецкага раёну Менску разглядаў адміністрацыйную справу сябра рады «Моладзі БНФ» Уладзімера Шульжыцкага са Смаргоні. Аднак судзьдзя Паўлічэнка рашэньня не агучыў. Гэтую працэдуру ён перанёс на панядзелак, 20 чэрвеня. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў асабіста Ўладзімер Шульжыцкі.

Па словах суразмоўцы, яго вінавацяць паводле пратаколу аб дробным хуліганстве (арт.17.1 КоАП), які быў складзены яшчэ 23 красавіка і не разглядаўся да гэтага часу з прычыны нібыта «вялікай занятасьці судзьдзяў і сьведак-міліцыянтаў).

23 красавіка Ўладзімера Шульжыцкага затрымалі непасрэдна на ўваходзе ў сядзібу БНФ, куды ён прыехаў на паседжаньне моладзевай камісіі. Затрыманьне праводзілі асобы ў цывільным. Яны даставілі Шульжыцкага ў Савецкі РУУС Менску, дзе быў складзены пратакол, паводле якога затрыманы «брыдкасловіў і аказваў супраціў міліцыянтам».

Уладзімер Шульжыцкі ўдакладніў, што ён ня зможа зьявіцца ў суд 20 чэрвеня, і таму папрасіў судзьдзю даслаць выніковае рашэньне поштаю.
XS
SM
MD
LG