Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч хоча да "Эўра-2012" мець бязьвізавы рэжым з ЭЗ


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч спадзяецца, што да чэмпіянату Эўропы па футболу "Эўра-2012" Эўракамісія прыме рашэньне аб бязьвізавым рэжыме з Украінай.

Пра гэта ён заявіў журналістам у Браціславе пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Славацкай Рэспублікі Іванам Гашпаровічам.

Януковіч выказаў надзею, што Ўкраіна да канца першага паўгоддзя гэтага году цалкам выканае першую частку пляну дзеяньняў на шляху падпісаньня пагадненьня аб бязьвізавым рэжыме.

Пры гэтым ён дадаў, што значная праца ўжо выканана і гэта дазволіць у другім паўгоддзі пачаць працу над другой часткай пляна дзеяньняў.
XS
SM
MD
LG