Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Францыя ў пятніцу падпісалі пагадненьне аб пастаўках расейскаму флёту двух гелікоптэраносцаў клясу "Містраль".

Паведамляецца, што дакумэнт падпісаны ў рамках Пецярбурскага эканамічнага форуму ў прысутнасьці прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева. Кошт зьдзелкі ацэньваецца ў больш чым мільярд эўра.

Міжурадавае пагадненьне аб куплі чатырох гелікоптэраносцаў, два з якіх будуць пабудаваны ў Расеі паводле францускай тэхналёгіі, было падпісана пры канцы студзеня. Кожны з караблёў клясу "Містраль" здольны несьці да 16 гелікоптэраў і вялікую колькасьць адзінак бронетэхнікі.
XS
SM
MD
LG