Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянскі форум у Хімкінскім лесе


Грамадзянскі форум "АнтыСелігер" адкрыўся ў падмаскоўным Хімкінскім лесе

Як паведамілі Радыё Свабода яго ўдзельнікі, паліцыя без перашкод прапусьціла іх да месца правядзеньня форуму і нават забясьпечвае іх бясьпеку.

Арганізатары чакаюць, што ў форуме, які працягнецца да 20 чэрвеня, возьмуць удзел да паўтары тысячы чалавек.

Заплянаваныя лекцыі, дэбаты, выставы, выступы музыкаў і літаратараў, запрошаны праваабаронцы, блогеры, журналісты, грамадзкія дзеячы.

"АнтыСелігер" праводзіцца ў процівагу форуму "Селігер", на які штогод зьбіраецца пракрамлёўская моладзь.
XS
SM
MD
LG