Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Емэну Салех ня вернецца на радзіму


Прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салех, які знаходзіцца на лячэньні ў Саудаўскай Арабіі, ня вернецца на радзіму.

Аб гэтым паведамляе сёньня агенцтва France Press са спасылкай на прадстаўнікоў саудаўскіх уладаў. Па дадзеных агенцтва, месца знаходжаньня Салеха канчаткова ня ўзгоднена, так што пасьля лячэньня ён можа выехаць у якую-небудзь трэцюю краіну.

Салех зьехаў з Емэну 4 чэрвеня пасьля таго, як атрымаў цяжкае раненьне ў выніку замаху. Улада ў краіне часова перададзена віцэ-прэзыдэнту.

У Емэне некалькі месяцаў працягваліся масавыя выступы з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Салеха, які кіраваў краінай больш за 30 гадоў.
XS
SM
MD
LG