Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мэркель і Сарказі: прыватныя інвэстары павінны дапамагчы Грэцыі


Нямеччына і Францыя заявілі сёньня, што прыватныя інвэстары павінны зрабіць свой унёсак у наступную порцыю фінансавай дапамогі для Грэцыі на добраахвотнай аснове.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Бэрліне, заявілі, што Грэцыі неабходная тэрміновая дапамога дзеля забесьпячэньня стабільнасьці эўра.

Абодва лідэра заявілі, што добраахвотны ўдзел прыватных крэдытораў будзе вітацца.

Тым ня менш, яны сказалі, што такі крок павінен быць узгоднены з Эўрапейскім цэнтральным банкам.

Раней сёньня прэм'ер-міністар Грэцыі Георгіёс Папандрэў зьмяніў міністра фінансаў - у рамках перастановак ва ўрадзе, накіраваных на больш эфэктыўнае правядзеньне радыкальных эканамічных рэформаў.

Кабінет Папандрэў праводзіць рэзкае скарачэньне бюджэтных расходаў у рамках барацьбы з вострым фінансавым крызісам, у якім апынулася Грэцыя.
XS
SM
MD
LG