Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка правёў прэс-канфэрэнцыю для выбраных журналістаў

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня даў прэс-канфэрэнцыю для цэнтральных і рэгіянальных беларускіх СМІ. Прамая трансляцыя прэс-канфэрэнцыі пачалася ў 12:00 на Першым канале Беларускага радыё і доўжылася да 17:15.

Лукашэнка прапануе сустракацца з журналістамі ў рэгіёнах, калі ён туды прыяжджае. Трэба ўвесьці ў практыку кантакты з журналістамі. Цэнтральныя журналісты, маўляў, яго бачаць, а рэгіяналы ня маюць такой магчымасьці. Хто захоча, няхай едзе — ня будзем абмяжоўваць.

Берасьце, «Заря над Бугом». Як складваюцца беларуска-ўкраінскія адносіны? Ці можа Ўкраіна ўступіць у Мытны саюз?

Лукашэнка кажа, што Ўкраіна не аднародная. Там ідзе барацьба — калі прэзыдэнт ЗША Абама быў у Польшчы, туды запрасілі Януковіча. Украіна імкнецца ў зону свабоднага гандлю і Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. Наўрад ці Ўкраіна памкнецца ў Мытны зьвяз. Але ўсё можа быць. Дай бог, каб Украіна туды прыйшла.

З Украінай у нас вельмі добрыя адносіны. Гэта блізкая для нас краіна. Жывём, як браты. І ў Крыме праблем няма, там ёсьць наш санаторый.





Пра офіс АБСЭ


Інтэрфакс, Юры Шамшур: «Ці разьлічваеце вы на крэдыты МВФ? Ці не разглядаецца вяртаньне офісу АБСЭ ў Беларусь?»

«Пажывём — пабачым. І так мы выконваем рэкамэндацыі. Калі яны хочуць гарантыі прэзыдэнта — я іх дам. Калі ўрад гарантуе.

Мы можам наўпрост з АБСЭ. Функцыі офіс выканаў, выбары прайшлі. Мы падзякавалі за дапамогу. І сказалі: давайце зэканомім грошы і накіруем іх на іншыя праекты.

Калі казаць пра офіс — калі ім гэта вельмі трэба, і Літве таксама — мы разгледзім. Можа, мы дамовімся пра аднаго прадстаўніка, калі гэта ім так трэба. Але навошта цэлую паляну накрываць?

Міністар Мартынаў пацьвярджае, што офіс сваю функцыю выканаў. Мы можам кантактаваць з АБСЭ, зь Венай наўпрост, без пасярэднікаў».

Лукашэнка кажа, што ў прынцыпе офісу тут працы няма.

«Эканамічная газэта» пытаецца пра тэзіс дырэктывы № 4 пра канкурэнцыю і ліквідацыю манапалізму.

Лукашэнка зьдзіўляецца, што ёсьць такая газэта. Потым кажа, што антыманапольны камітэт ня вырашыць усе праблемы, як адбылося ў Расеі. Але пры такой паніцы, як у нас зараз, антыманапольны камітэт нічога ня вырашыць. Лукашэнка пытаецца, калі будзе створаны антыманапольны камітэт у міністра гандлю. Той адказвае, што ў плянах — у 4-м квартале 2012 году.


Пра "Народную Волю" і "Нашу Ніву"




«Народная воля» так і лезе на непрыемнасьці, яна правакуе ўлады. Яе роля зрабіць правакацыю, каб мы рэагавалі на гэта і каб Захад падымаў гвалт у іх абарону. І, напэўна, «Наша ніва». Ёсьць артыкулы, на якія я зьвяртаю ўвагу.






«Малы (Мікалай Лукашэнка) дабегаўся, руку пашкодзіў, трэшчына. Быў у траўматалёгіі».

«Няма неабходнасьці здымаць беларускія грошы з банкаў. Калі вы адтуль іх забераце, будзе крызыс. Павялічыўся грабеж, выедзеныя пад падушкі грошы. Яшчэ адну паніку хочаце нарадзіць? Максымум у ліпені-жніўні мы адкажам на ўсе пытаньні».

«Бацькі не павінны пацярпець, накіроўваючы дзяцей у школу».

«Каб усе дзеці былі аднолькавыя».

«Мы падымаем цэны, бо даляр падаражэў. А ці трэба нам прывязваць да даляру? Адносна цэнаўтварэньня трэба ісьці не рыўкамі, а ціхенька. Калі б трэба было павысіць цану нават на 3%, я б гэтага вам не сказаў бы. Праіндэксуем, а потым будзем глядзець. Я нават забараніў рухацца па ЖКГ».


Пра палітвязьняў


У Польшчы асаблівая сытуацыя. Яна прэтэндуе, каб быць цэнтрам усёй Эўропы. І візыт Абамы, гэта пляцдарм. Нас крытыкавалі. У іх свая пазыцыя, іншая нават чым у ЭЗ і Нямеччыны. Але тым ня менш апошнім часам мы маем многа акуратных імпульсаў па нармалізацыі нашых дачыненьняў. Не нармальна калі такія дачыненьні. Мы не прыцясьнялі і не зьбіраем прыцясьняць палякаў. А што да кіраўніцтва, то не па нашай віне такая сытуацыя склалася. Але толькі не стаўце нявыгадныя, зьневажальныя ўмовы. Эй, вы вызваліце палітвязьняў.

Я кажу, у нас няма палітвязьняў. Усе працэсы былі адкрытыя. Вось ты з кайлом штурмуеш Дом ураду і вось адказнасьць. У нас усяго 2 ці 3 чалавекі Саньнікаў,Вус і Статкевіч асуджаны. Якія 180 палітвязьняў, як кажа мне адзін немец. Яны, вы вызваліце. А вы вызвалілі б у Францыі, калі б суд асудзіў. Чаму вы штурхаеце, каб я перакройваў судовую ўладу. Я магу памілаваць чалавека, але ён павінен зьвярнуцца. Будзе такі зварот, буду разглядаць. Калі сытуацыя сасьпее, мы не крыважэрныя. Мы нікога ў нагрузку ў турме не трымаем. Яны нам не патрэбны там у турме. Каб яны зьвягалі і былі праблемы ў турме. Але яны і тут ужо не патрэбны. Адзін зь іх прыходзіў да маўчуноў на плошчы. Няхай ён скажа, чаму ён схаваўся пад коўдрай у лякарні? Дзе ты быў?

Не падумайце, што Лукашэнка іх трымае, што яны яму канкурэнты. Яны ўжо не ставяць пытаньне пра легітымнасьць прэзыдэнцкай кампаніі. Яны ж з тэлефоннага даведніка людзей перапісвалі. Парушылі закон, адказалі. Ды ня будзем мы іх трымаць у гэтай турме. Занадта гэта вялікі гонар для іх. Прапановы гэтыя прэзыдэнт будзе разглядаць. Надакучыла плявузганьне асобных дзеячаў, едуць за мяжу.






«У нас нармальныя дачыненьні ў вярхах. Асабліва зь літоўцамі. Але яны ў ЭЗ. І многія рашэньні прымаюцца ў Брусэлі і яны павязаны агульнай пазыцыяй. Але як можна, яны нас усюды падтрымлівалі, асабліва літоўцы».




«Хачу каб Менск быў сямейна-кулюарным».




«А ў парлямэнт? Калі пройдуць, то мы ня будзем перашкаджаць. Прыйшоўшы да выбараў мы яшчэ многа цікава вынайдзем у частцы фармаваньня нашага парлямэнту».

«Мы абавязкова мадэрнізуем Раду па прадпрымальніцтву».

«Ня праўда, што прыватнік — гэта вораг Лукашэнкі».

«Заробкі і стыпэндыі зьменяцца ад таго, колькі мы будзем мець грошай ў бюджэце. Але дзеля спажываньня я гэта не зраблю. Бюджэт фармуецца з прафіцытам. Мы атрымліваем сродкаў больш, чым заплянавана. Недзе прытармазіць і перакінем, каб людзей падтрымаць. Прытармажваю, каб не зваліцца ў піке з гэтай інфляцыяй. Справа майго гонару, выстаяць. Я баюся і не хачу пра некаторыя рэчы казаць. Мы атрымаем каля 10 мільярдаў. Я ўжо бачу гэтыя расткі».


«Некаторыя ня толькі сьвіную шыю, але і ліверкі ня могуць купіць. Мы ім будзем даплачваць».


Пра паліва


«На паліве мяне хвалявала не „Стоп-бэнзін“. Гэта цана не вельмі ўжо рэнтабэльная для НПЗ, але жыць можна. Можа давядзецца прытармазіць мадэрнізацыю заводаў. Бо я выберу дабрабыт людзей».

«Калі мы панізім цану, то будзем карміць нашых суседзяў. І эўразьвязаўцаў. Нам давядзецца раўняць цану. Я не прыхільнік памяншэньня цэнаў у гэтай сытуацыі. Нельга рэзка павышаць цэны».

«Вы ж не хочаце быць у Расеі і ў ЭЗ, і такая незалежнасьць дорага каштуе. Без мяне туды можаце ўступаць. Таму я нават цярплю зьдзекі над сабой. Вы ж хочаце, каб мы жылі на сваёй зямлі».

«Мне кажуць, вы хочаце смаленскую цану на газ. Тады ўступайце ў Расею. Але я сказаў, што мы будзем плаціць 250 даляраў за тысячу кубамэтраў газу. Хочаце ісьці іншым шляхам, то без мяне».

Пра акцыю на памежных пераходах


Пра акцыі на памежных пераходах проста не хачу казаць. Яны загуляліся і падставіліся. У нас 75 цэнтаў, а ў Польшчы і краінах Балтыі 2 даляры. Гэта выгадна туды вазіць. А для літоўцаў і палякаў гэта яшчэ большы ўрон. І ў іх на запраўках гэта паліва ніхто не купляў. І яны пачалі змагацца са спэкулянтамі.

Пакуль мы спакойна размаўлялі, а наступную акцыю мы будзем разглядаць як выпад супраць народу і краіны.



Пра акцыю Стоп-бэнзін і «рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі»


У дэталях пра «Стоп-бэнзін» ці пра акцыі маўчаньня чытаю.

Я міністру ўнутраных спраў сказаў, што там за акцыя была? Я кажу, яшчэ адна такая акцыя і ты без пагонаў.






«Мы пасьля тэракту ў мэтро вызначыліся, давайце вызначым месца і там усё што заўгодна. Але калі ты блякуеш палітычны праспэкт Незалежнасьці і ствараеш затор, то такія рэчы трэба спыняць. Калі вы хочаце выказацца, я вас пачую і каля Нацыянальнай бябліятэкі, на Бангалоры. Пра акцыі праз інтэрнэт. А хто гэтыя людзі? Паглядзіце залікі: «Прыйдзі на плошчу і стань героем!» На каго гэта разьлічана? На людзей, якія яшчэ не сябруюць з мазгамі. І прыйдуць лідэры, якія асядлаюць гэту масу і павядуць на нейкі штурм. Яны па закліку сэрца туды прыйшлі? Ды не. Дзяржава будзе ўмешвацца і рэгуляваць гэтую сытуацыю.

Вось так раскачваецца краіна. І на такія заклікі прыйдуць людзі, такія, якія ўтварылі тэракт у мэтро».



«Кажуць, а вы там расейскія мэдыі прыцясьняеце. Таму кажуць: „Глядзіце“. Пакладзіце мне даведку на стол, якое СМІ расейскае ў Беларусі не працуе? Што нашы каналы ў Расеі так працуюць, як расейскія тут. Таму не хачу выказвацца, каб заўтра не было яшчэ большай гістэрыі.

Нават, калі не будуць выдзелены сродкі ЭўрАзЭс, выжывем. Нам патрэбны гэтыя 3 мільярды, каб стварыць у Нацбанку падушку бясьпекі. Калі будзе больш за 10 мільярдаў, нам гэтыя катаклізмы не страшныя».

«Пасьля той дэвальвацыі мы нармальна жылі і цяпер будзем жыць. Але трэба нам крыху быць акуратней. Вось так размахвацца больш ня будзем».

«Дэвальвацыя цяжкая рэч. Але гэта дабро для эканомікі экспартаарыентаванай. Чаму кажу, што ў нас няма крызысу? Крызыс — гэта калі прадпрыемствы зачыняюцца і людзей выкідаюць на вуліцу.У нас гэтага няма».

«Мы аплачваем газ, потым лекі і ў трэціх вяртаем крэдыты. Нешта мы прададзім і будзем вяртаць гэтыя крэдыты. Мы гэта рабілі пасьпяхова і будзем рабіць. За бясцэнак я прадпрыемствы не аддам. І не хачу каб, мяне і дзяцей закідвалі палкамі, што я ўсё распрадаў. Я ні на водных выбарах не абцяў, што прадам, праем за пяць гадоў і потым буду спадзявацца на прыватніка.

Цягам некалькіх месяцаў нават без крэдытаў мы справімся з сытуацыяй».

«Ня трэба абагаўляць прыватніка і рабіць зь яго сьвяшчэнную карову».



«Я чалавек не ізаляваны ад грамадзтва. Я вельмі рухомы чалавек. Сустракаюся з касірам „Прыёрбанка“. Ці нясуць людзі грошы? Сказаў, невялікі грошы нясуць, але нашы работнікі адразу купляюць. Для чаго? Я ведаю, яго ж можна імгненна прадаць па 5500-6000 рублёў. Я ж ведаю сытуацыю.

Каму перашкаджаем працаваць? Я разагнаў кантралёраў.»

«Ёсьць аб'ектыўныя прычыны. І калі казаць, што нехта вінаваты, трэба разабрацца. Я ж іх многа гадоў ведаю. У іх ёсьць дзеці. Мне вось у гэты хаос трэба яшчэ дадаць крызыс улады. Я на гэта не пайду.»

«Ідзіце і спакойна жывіце. За беларускі рублі мы вас і апранем і накормім».

Пра газ і нафту


Не магу ўсяго сказаць, як апускаюць. Прыйдзе час, скажу. Што ад вясёлага жыцьця я паехаў у Вэнэсуэлу. Праз Адэсу-Броды пампуем. Мы выціснулі Расею з гэтай трубы.



Хто вінаваты?


«Старшыня Нацбанку, прэм’ер-міністар, як заявіў адзін пэнсіянэр: „Нацбанк у адстаўку“. А як ён адстаўляўся, яму было прыемна? Куды іх адстаўляць. Назавіце мне прозьвішчы, хто заўтра будзе старшынёй Нацбанка і прэмер-міністрам. Лічыце што гэта рытарычнае пытаньне».

«Дамовіліся, я ва ўсім вінаваты. Вініце мяне. Я гэта перажыву, мне не прывыкаць. Мэтро ўзарвалі, Лукашэнка вінаваты. Вось і адбылася гэта паніка».

«Мы можам наскрэбці 5 мільярдаў. Ці мог я рызыкаваць гэтымі грашыма?Гэта стратэгічны запас на выпадак вайны. І я загадаў Нацбанку больш валюту не выкідаць».



Камэнтар першага старшыні Нацыянальнага банку Беларусі Станіслава Багданкевіча:

«Ня так усё было. Былі спэцыяльныя сэйфы, зробленыя яшчэ ў часы Савецкага Саюзу. Пасьля ўрад Кебіча, яшчэ да ўсялякага прэзыдэнцтва, выдзеліў нам спэцыяльнае сховішча ў Мачулішчах на былой вайсковай базе. Мы яго рэканструявалі.


А Лукашэнка, па сутнасьці, ні разу і ня быў у сховішчы. Балбатун, ну што зь яго возьмеш.

Золатавалютных запасаў на самым пачатку сувэрэнітэту Беларусі і сапраўды не было. Нашай краіне, як і іншым самастойным рэспублікам былога СССР, Цэнтрабанк СССР нічога ня даў.

Але ж мы паступова, як толькі ўвялі сваю нацыянальную валюту, пачалі назапашваць золатавалютныя рэзэрвы. Ішло разьвіцьцё краіны і зьбіраліся грошы. Вось так было насамрэч».

ПРА КРЫЗІС І ВАЛЮТУ


«Калі мы толькі пачнём шалёнымі тэмпамі павышаць заробкі, адразу падштурхнём інфляцыю. Цягам месяца пры адсутнасьці ажыятажу і гвалту выйдзем на тую вышыню, дзе павінны знаходзіцца. Глебы для ажыятажу няма».

«Мне паклалі на стол лісты некалькіх заслужаных пэнсіянэраў, што ім не запіла сьвіной шыі. Як быццам у сьвіньні няма іншых органаў».

«Толькі дурак можа ісьці тым шляхам, якім ішла Расея і іншыя дзяржавы».

«У абменьніках пакуль ня будзе валюты. Да 1 ліпеня дзяржава ў гэту гульню іграць ня будзе».

"Чаму кажу, што ў нас няма крызісу? Крызіс — гэта калі прадпрыемствы зачыняюцца і людзей выкідаюць на вуліцу. У нас гэтага няма".

Эканаміст Сяргей Чалы з такім падыходам не пагаджаецца:

"Гэта, вядома ж, гульня слоў. Падобна да анэкдоту: "Наш пацыент ня мёртвы. Проста яго тэмпэратура панізілася да хатняй". Можна вельмі доўга выдумляць розныя тэрміны і казаць: "Крызісу няма, бо я крызісам называю нешта іншае".

І тут пытаньне ня ў тым, што называе крызісам прэзыдэнт. Важна, што называецца крызісам у эканамічнай тэорыі".

Чалы кажа, што ў Беларусі існуюць многія прыкметы поўнамаштабнага крызісу:

"Гэта, канечне, поўнамаштабны крызіс. Таму што прадпрыемствы, можа, і не закрываюцца, а вымушанае беспрацоўе ўжо ёсьць. Пагроза банкруцтваў прыватных імпартэраў — выразная. Тут які парамэтар ні закрані...

Больш за тое, я б сказаў, што ў нас апошняе дзесяцігодзьдзе, апошнія 11 гадоў — гэта, па ўсясьветных мерках, адзін, можа, з самых цяжкіх крызісаў. І ён яшчэ толькі пачынаецца".




«Ня толькі людзі вінаватыя, але і мы».

«Сёньня цукар ёсьць, але вы паднялі цану. Попыт падштурхнуў цану. І тое, я яшчэ ўтрымліваю гэту цану».

«Сёньня даляр друкуецца дзень і ноч, і вы яшчэ трапіце у гэту пастку».

«Грошы любяць цішыню. Таму самае галоўнае,што трэба сказаць, супакойцеся. Я вам у Лідзе казаў. Вы не паслухаліся».

«Ніхто ня скажа, калі гэта адбудзецца. Хто ж вам скажа, што заўтра павысяцца цэны. Бесталковасьць ураду. За тыдзень сказалі, што павысяцца цэны на паліва. Паўтоны ў гаражы ў кожнага бэнзіну. Ня ўсіх абрадавала памяншэньне цэнаў на бэнзін.

Кажуць, давайце зробім 10 000 за даляр. Гэта кажуць тыя, у каго ёсьць валюта. Але гэта яшчэ адзін усплёск цэнаў, які насельніцтва не вытрымае і пачнецца хаос. У нас мяне да гэтага штурхалі».




«Нават 5000 рублёў гэта завышаны курс для нашай краіны. Попыт на валюту захоўваецца ажыятажны. Трэба 1-2 мільярды кінуць на рынак. Я не гатовы кінуць іх з золатавалютных рэзэрваў».



«З крызісу мы павінны выйсьці зь меншым імпартам».

«Якое рашэньне я магу прымаць, калі няма аналізу. Куды мы патрацілі валюту? Мы каля 20 мільярдаў атрымалі валюты. Гэта толькі тое, што на ўліку. А тое, што насельніцтва ўвязло-вывезла? Перш, чым вырашаць валютную праблему, мы павінны гэта высьветліць. За паўгодзьдзе мы будзем бачыць карціну і потым можна будзе націснуць на нейкую пэдаль».



«Вінаваты будзе, зарэжу. Трэба супакоіцца і спакойна перажыць гэтыя часы. Многія вашы калегі ўжо папісваюць за мяжой, што гэта не крызыс у Беларусі. Гэта не крызыс. У нас былі паніка і ажыятаж».



Аляксандар Сасноў
Камэнтар былога міністра Аляксандра Саснова:

«Гэта ня паніка і ажыятаж, а самы сапраўдны крызіс. І ўзьнік ён ня сёньня, а ўжо даўно. А ўлады нічога не зрабілі, каб спыніць яго наступствы».

«Ішлі, ішлі спатыкнуліся. Усе задаюць пытаньні. 60 чалавек паехалі, умеюць, паехалі размаўляюць зь людзьмі. Пытаюць, хто вінаваты? Чаму чалавек не адрэзаў дагэтуль вінаватым галовы? Ёсьць вінаватыя. Але попелам галаву пасыпаць нельга».

Пра АЭС


Але ж АЭС будуем. Цана 7 мільярдаў даляраў. 2 мільярды -сацыяльная інфраструктуры. Крэдыты дадуць. Але людзей няма. Гендырэктара я прызначыў, я па ўсім свьеце яго шукаў. А так спэцыялістаў трэба шмат! Мы іх крадзем, пераманьваем зь іншых краін.


«Стагнаць у газэтах, што тут эканоміка ня тая, і мы яе не мяняем, гэта людзі якія нічога ня ведаюць у эканоміцы.

Якія рэформы? Нам кажуць, гэта прыватызацыя, прадаць прадпрыемствы. Я ня супраць. Прадаць можна, але даражэй. Гэта ж не маё.

Ніхто ў маёй кішэні чужых грошай не знайшоў.

«Вы ведаеце, хто точыць зубы на нашы прадпрыемствы і найперш на „Беларуськалій“. Нам кажуць прыватызуйце яго і іншыя. Я па плястунску тут поўзаў, каб іх мадэрнізаваць. Яны цяпер лепшыя у Эўропе. Пад рэформамі разумеюць у дзяржавы забраць і аддаць прыватніку.

Такая прыватызацыя не патрэбна. Адно з самых цэнных у нас „Беларуськалій“. Мы нават яго гатовы прыватызаваць. Умовы прапісаны. 30 мільярдаў я назваў цану. На стол і 25% акцый твае.

Таму супакойцеся. Сёньня вельмі многа раздаецца гвалту, асабліва ў так званых незалежных мэдыях».



«Калі кажуць, давайце памяняем структуру эканомікі, я адказваю: «Трэба памяняць, але трэба знайсьці трыльён даляраў».



«Будаўнічую галіну паднялі з руін і попелу».


Пра сельскую гаспадарку


За апошнія 5-7 гадоў у сельскую гаспадарку мы ўкінулі 45 мільярдаў даляраў. Мы пабудавалі аграгарадкі.

Трэба, каб у аграгарадку была гарачая вада, каб даярка вечарам лажылася да мужыка ў ложак памытай.

Але паесьці ёсьць што. Грошай не хапае? Некалькі месяцаў і мы выйдзем з гэтай сытуацыі.

Зачынім межы і будзем купляць толькі тое, што нам патрэбна па імпарце.



Камэнтар эканаміста Міхася Залескага:


«Абрана „цудоўная“ паўночнакарэйская мадэль. І я як аматар тэквандо лічу, што гэта мадэль жыцьцяздольная. Калі кожны ў краіне скіне сваю вагу ў сярэднім на 12 кг, то будзем жыць. Чаго ж там».

Калі Чэхія нас пракрэдытавала, мы атрымалі каля трох мільёнаў сьмецьця і я круціўся па ўсім сьвеце, людзей не было чым карміць.



На прыкладзе сельскай гаспадаркі мы трацілі вялікія грошы і захапіліся ў тым ліку і за кошт эмісіі.

Васіль Лявонаў: «Толькі недасьведчаны чалавек можа распавядаць, што наша тэхніка лепшая»

Васіль Лявонаў
«А што тут камэнтаваць? Хто яе купляе? Я ня так даўно ў Расеі меў практычны вопыт кантактаў беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і імпартнай. Гэта непараўнальныя рэчы. Толькі недасьведчаны, бязграматны чалавек можа распавядаць, што наша тэхніка лепшая. Гэта альбо хлусьня, альбо памылка.

Машынабудаваньне — гэта надзвычай капіталаёмістая галіна. І ва ўсім сьвеце тут калясальная канкурэнцыя. І ўвесь сьвет абнаўляе маркі, фонды, абсталяваньне, тэхналёгіі ў машынабудаўніцтве вельмі хутка: кожныя 4–5 гадоў зьяўляюцца новыя машыны, новыя станкі. А тая галеча, у якой знаходзяцца нашы машынабудаўнічыя заводы... Вядома, трэба сказаць людзям, якія там працуюць, вялікі дзякуй: што яны пакутуюць і яшчэ нешта на каленях кляпаюць. Але гэта ніколі ня можа ісьці ў параўнаньне, на жаль, на вялікі жаль, з тым, што вырабляецца „за бугром“.

Дарэчы, гэты „гандлёвы прадстаўнік у Нямеччыне“ арганізоўваў сумесную вытворчасьць камбайнаў, але на аснове тэхналёгій і ў каапэрацыі зь нямецкім бокам. І прадстаўляў прэзыдэнту пэрспэктыўную мадэль. Але гэтага былога прадстаўнікі і міністра хутка пасадзілі...».

Пра беларускую эканамічную мадэль


Нікуды мадэль наша не рухнула і не рухне. Як бяльмо ў воку для некаторых гэта мадэль. З гэтай мадэлі многія многае скапіявалі. Мы не адступім ні на ёту ад гэтай мадэлі. Ня трэба чыноўніку выходзіць і бракаць языком, што трэба тужэй зацягваць паясы. Няма той сытуацыі, каб зацягваць паясы. Мы будзем ісьці сваім шляхам. Нам няпроста у сілу аб'ектыўных і суб'ектыўных прычын.

Па пэрымэтру стаяць і шчоўкаюць зубамі, каб мы хутчэй зваліліся.Гэтага ня будзе.

Нам такая эканоміка дасталася. Многія кажуць, што трэба структурная перабудова і рэфармаваньне. А што такое гэта значыць? Што мы разумеем пад словам рэфармаваньне?А праз вас я хачу задаць такое пытаньне ўсім разумнікам.

Хто мне дасьць трыльён даляраў, каб зьмяніць структуру эканомікі? І колькі для гэтага трэба гадоў?

Эканаміст Леў Марголін: «Калі кіраўнік дзяржавы ня ведае, што такое структурная перабудова і рэфармаваньне эканомікі, дык я яму патлумачу.

Леў Марголін
У эканоміцы павінны функцыянаваць толькі эфэктыўныя працоўныя месцы. А неэфэктыўныя — павінны быць зьліквідаваныя. І ўсё тое, што падтрымліваецца зь дзяржаўнага бюджэту (я ня маю на ўвазе сельскую гаспадарку, бо тут асобная гаворка), павінна быць адпраўлена ў вольнае плаваньне. Выжыве — значыць, выжыве. Ня выжыве — значыць, ня выжыве.

А дзяржаве гэтыя грошы лепш патраціць на тое, каб сацыяльна падтрымаць працоўных з прадпрыемстваў, калі яны застануцца бяз працы. Вось і ўсё. Ніякай вышэйшай матэматыкі тут няма».

Пра паніку, якую ствараюць журналісты, пра інтэрнэт


Іншымі мэтадамі спрабуюць раскачаць Беларусь і праз сьметніцу гэту
—Інтэрнэт. Гэта апрабаваны падыход у іншых краінах.



Лукашэнка: Раілі не праводзіць гэтую прэс-канфэрэнцыю, бо сытуацыя складаная і розныя могуць быць пытаньні. Прапаную абмеркаваць самыя вострыя пытаньні. Хачу пачуць розныя меркаваньні на працэсы ў краіне. Давайце гаварыць чэсна і неперадузята. У паніцы, якая ўзьнікла, вялікая ўдзельная вага журналістаў, ня думаю, тых журналістаў, якія тут прысутнічаюць. Ажыятаж на спажывецкіх рынках ствараўся з удзелам мэдыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG