Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саудаўская Арабія: акцыя супраць забароны жанчынам кіраваць аўто


У Саудаўскай Аравіі сёньня праходзіць акцыя ў падтрымку адмены негалоснай забароны на кіраваньне аўтамабіля для жанчын.

Праваабарончыя групы заклікалі жанчын, якія маюць правы кіроўцы, атрыманыя за мяжой, сесьці сёньня за руль.

Кампанія пачалася пасьля нядаўняга 9-дзённага арышту саудаўскай жанчыны, якая разьмясьціла ў інтэрнэце відэазапіс, дзе яна вядзе машыну.

Фармальнага закону, які забараняе жанчынам кіраваць аўтамабілем, у Саудаўскай Арабіі няма, але ўплывовыя кансэрватыўныя сьвятары ня раз выказваліся на карысьць такой забароны.
XS
SM
MD
LG