Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майкі з надпісам “Милицыя” заменяць


Кур’ёзная памылка на майках менскага спэцназу будзе выпраўленая, паведамілі карэспандэнту "Эўрарадыё" у менскай міліцыі.

На акцыі “маўклівага супраціву” ў Менску ў кадры фотакамэраў трапілі майкі спэцназаўцаў з граматычнай памылкай. Замест “міліцыя” ці “милиция” на іх быў змешчаны надпіс “милицыя”.

Фота шырока разышлыся па Байнэце. Заўважылі іх і ў сталічнай міліцыі.

“Безумоўна, усё будзе выпраўлена, — абяцае Эўрарадыё прэсавы сакратар менскай міліцыі Аляксандар Ластоўскі. — Як у выпадку з “ГАІ МІНГОРІСПОЛКОМА” — рускае слова беларускімі літарамі. Але там быў праграмны збой у апаратуры, нашая віна. Але што датычыць надпісу “милицыя” — мы ж ня самі робім гэтыя майкі. Уся гэтая форма заказваецца. АМАП тут ні пры чым: што рабіць, калі трэба надзяваць майку, а іншай няма?”

Паводле Ластоўскага, інфармацыя пра няправільны надпіс ужо перададзеная ў органы, якія зоймуцца выпраўленьнем памылкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG